НАК

II ЕЎРАПЕЙСКІЯ ГУЛЬНІ МІНСК 2019

Комплексная распрацоўка тэрытарыяльнага брэнда
НАК
II ЕЎРАПЕЙСКІЯ ГУЛЬНІ МІНСК 2019
Комплексная распрацоўка тэрытарыяльнага брэнда
НАК
II ЕЎРАПЕЙСКІЯ ГУЛЬНІ МІНСК 2019
МІНСК 2019
У 2019 годзе Мінск прымаў Еўрапейскія гульні, першую падзею алімпійскага фармату ў гісторыі незалежнай Беларусі. 200 камплектаў узнагарод і 15 відаў спорту, восем з якіх былі кваліфікацыйнымі спаборніцтвамі для Алімпійскіх Гульняў TOKYO 2020.

Для еўрапейскага мерапрыемства, якое стала магчымасцю для краіны праявіць сябе, мы выгадавалі брэнд, натхнёны прыродай і культурай Беларусі, з моцнымі нацыянальнымі каранямі, які пры гэтым адпавядае міжнародным прынцыпам і каштоўнасцям. Брэнд Еўрапейскія гульні Мінск 2019 належыць арганізацыі "Еўрапейскія алімпійскія камітэты" (ЕАК).
  • Кліент
  • Паслугі
    канцэпцыя брэнда, слоган, платформа камунікацыі
    лога і сістэма айдэнтыкі, брэндбук
    дызайн медаля і піктаграм відаў спорту
    дызайн ключавых візуалаў і квіткоў
    вектарныя выявы маскота
    афармленне транспарту
2018 Спецыялізаваны кангрэс "Брэндынг тэрыторый. Лепшыя практыкі".
Фіналіст у катэгорыі "Атрыбутыўныя сігнатуры брэнда тэрыторый. Лагатып"
КАНЦЭПЦЫЯ БРЭНДА
Ах, якая над Гайнай купальская ноч!
Самы раз бы шукаць кветку-папараць,
Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,
Самы раз белы корань выкапываць!

Ніл Гілевіч, 1970 г.
Алімпійскі агонь і Папараць-кветка
Падчас распрацоўкі брэнд-ідэі, мы знайшлі іскру натхнення ў нацыянальнай легендзе пра магічную вогненную Папараць-кветку. Квітнеючы толькі раз на год, у самую кароткую летнюю ноч на Купалле, Папараць-кветка валодае сілай выконваць жаданні таго, хто знойдзе яе.

Так і Беларусь стала цэнтрам прыцягнення для амаль 4 000 спартоўцаў з 50 краін Еўропы, якія імкнуліся за марай у пошуках запаветнай узнагароды.
Піраміда Бренда
Брэнд-платформа арганічна спалучае нацыянальныя матывы з алімпійскімі прынцыпамі і каштоўнасцямі.
Алімпійскія каштоўнасці
Адзін з найстаражытных сымбаляў спартовых спаборніцтваў — агонь, і наша Папараць-кветка пераемная з ім. Яна асацыюецца з запальнай энергіяй спаборніцтваў, ззяннем талентаў і тым агнём, які палае ўнутры кожнага атлета, распальвае жаданне рухацца да мэты, ісці за марай
Сіла зямли
Чалавек здольны дасягаць вяршыняў развіцця, але пры гэтым застаецца часткай жывой прыроды, яна крыніца сілы і вечнай мудрасці. Брэнд Еўрапейскія гульні Мінск 2019 сыходзіць каранямі ў беларускую зямлю і натхняецца загадкавай прыродай Беларусі, таямніцамі лясоў, балотаў і азёраў.
Сіла мары
Асабістая мара — гэта моцная энергія, якая прымушае прачынацца раней, рухацца хутчэй, думаць шырэй. Агульная ж мара дапамагае пераадолець супярэчнасці, нараджае жаданне удасканальваць свет, сумеснымі намаганнямі рабіць яго больш адкрытым і шчаслівым. Еўрапейскія гульні набліжаюць мару аб лепшым свеце.
Іскрыстая энергія
Еўрапейскія гульні Мінск 2019 — гэта ўражлівая канцэнтрацыя агульнай запальнай энергіі, якая складаецца з:

  • Энергіі атлетаў, іх рэкорды расквечваюць гісторыю спорту і Алімпійскага руху.
  • Энергіі гледачоў, іх гарачая падтрымка запальвае сэрцы спартоўцаў.
  • Энергіі жыхароў краіны, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і рэалізацыі вялікай міжнароднай урачыстасці
ЛАГАТЫП
Знак
Галоўны сымбаль мерапрыемства, які дакладна і ёміста ілюструе канцэпцыю. На беларускай зямлі алімпійскі агонь ператвараецца ў Папараць-кветку. Дзве выявы зліваюцца — галінка папараці набывае рысы полымя, афарбаванага ў колеры алімпійскіх кольцаў.
Назва
Графічнае рашэнне адпавядае характару і танальнасці брэнда: малады, даступны, драйвовы. Фірмовы колер — мінскі сіні. Назва MINSK 2019 можа выкарыстоўвацца і як самастойная кампазіцыя.
Дэскрыптар
Змяшчае афіцыйную назву мерапрыемства, стылістычнае рашэнне абумоўлена фірмовым стылем "Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў".
Фірмовы знак ЕАК
Па стандартах мерапрыемства, лагатып брэнда павінен выкарыстоўвацца ў звязку з фірмовым знакам "Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў", яго параметры сталі ўмовамі, якія трэба ўлічваць.
СЛОГАН
Час яскравых перамог!
З улікам маштабу задачы, мы распрацавалі 3 варыянты слогана. Асноўная версія — англамоўная. Адаптацыі на беларускую і рускую — гэта не літаральны пераклад, а мастацкія эквіваленты.

Bright Year, Bright You! – зараджаем і беларусаў як гаспадароў вялікай падзеі, і ўдзельнікаў спаборніцтваў, падтрымліваем іх імкненне да яркіх дасягненняў.
BY
Слоган працуе не толькі на ўзроўні эмоцый, але і як важны элемент тэрытарыяльнага брэндынгу: у англамоўнай версіі мы зашыфравалі BY, гэта даменнае імя Беларусі і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне.

Для мерапрыемства распрацаваны арыгінальны шрыфт. Пластыка элементаў перагукаецца з мяккімі лініямі лагатыпа.
МЕДАЛЬ
ПІКТАГРАМЫ І ІКОНКІ
Іскры
Для абазначэння спаборніцтваў выкарыстоўваюцца арыгінальныя піктаграмы — "агеньчыкі", натхнёныя канцэпцыяй брэнда і матывамі Купалля.
ГРАФІКА
Выцінанка
Каб злучыць спорт і культуру, мы звярнуліся да яшчэ адной традыцыі беларускай народнай культуры.

Выцінанка, альбо выразанка — традыцыйная для Беларусі тэхніка ажурнага рэзання з тонкай паперы. Карункамі, выразанымі з белай, чорнай ці каляровай паперы, упрыгожвалі хату: сцены, вокны, паліцы, а таксама абрадавыя прадметы і святочны стол.

Асноўныя матывы ўключаюць геаметрычныя ўзоры, птушак і жывёл, кветкавыя кампазіцыі, а самы сімвалічны і глыбокі сюжэт, які сустракаецца і ў іншых відах народнай творчасці — Дрэва жыцця.
Выцінанкі Вячаслава Дубінкі (1941-2010), ініцыятара адраджэння гэтага віда мастацтва на Беларусі.
Дрэва жыцця
Мы працягнулі традыцыю, але ўзбагацілі культурны пласт новымі сэнсамі. Узяўшы за аснову дрэва як сімвал жыцця, каранёў і ўстойлівасці, мы стварылі 10 унікальных кампазіцый на тэму спорту ў пазнавальным стылі выцінанкі, якія разрасліся ў жывапісную мову мерапрыемства.

На галоўным дрэве размясціліся піктаграмы ўсіх спаборніцтваў, астатнія сюжэты прысвечаны асобным відам спорту. Кожная кампазіцыя ўнікальная і, выклікаючы асацыяцыі з канкрэтнай дысцыплінай, складаецца з тэматычных атрыбутаў і характэрных сымбаляў.
КВІТКІ
ВІЗУАЛІЗАЦЫЯ МАСКОТА
ГАРАДСКІ ТРАНСПАРТ
Вынікі
Брэнд Еўрапейскія гульні Мінск 2019 натхнёны марай, натхнёны нашай загадкавай прыродай, натхнёны энергіяй горада, які квітнее з кожным годам, натхнёны алімпійскімі каштоўнасцямі і вобразам полымя, якое ператвараецца на Беларусі ў цудоўную Папараць-кветку.

Праз адмысловае спалучэнне традыцыі і сучаснай падачы мы распавялі пра ўнікальнасць беларускай культуры на міжнароднай мове вялікага спорту. Каб узмацніць пачуццё гонару ў беларусаў і запаліць цікавасць ва ўсіх, хто наведаў Мінск упершыню.

4 снежня 2024 года беларуская выцінанка атрымала статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Расскажите о вашем проекте
2013 — 2025 © Brama Branding
ООО «Брама Бренд», Беларусь, 220053 Минск, Старовиленский тракт, 87-13
Мы агентство Brama Branding – эксперты в креативной коммуникации с опытом 20+ лет. Мы разрабатываем уникальные имена брендов, смелую визуальную айдентику и прорывные рекламные кампании. Наш метод – глубинное погружение в бизнес-задачи клиента, тщательный анализ сильных и слабых сторон бренда, поиск точек роста и новых перспектив. Мы следим за трендами и предчувствуем предстоящие изменения. Наша суперсила – трудолюбие плюс прогрессивное мышление.
Визуальная айдентика
Разработка логотипа
Разработка фирменного стиля
Создание мерч/ брендбука
Дизайн упаковки
Motion-дизайн
Иллюстрация
Бренд-консалтинг
Аналитика и исследования
Бренд-стратегия и позиционирование
Создание платформы бренда
Нейминг и вербальная айдентика
Разработка торговой марки
Стратегия и креатив рекламных кампаний
Сценарии видео и аудиороликов
Супервайзинг видеосъемок
Разработка ключевого визуала
Копирайт
УСЛУГИ