L
Bistronomia. Лагатып. Айдэнтыка. Чэр 2018

Файная кухня без фанабэрыі

Рэстарацыя Bistronomia прапануе гастранамічную кухню ў стылі бістро: высакакласныя стравы спалучаюцца з паслабленай атмасферай і сярэднiмi коштамі. А яшчэ тут гатуюць свежы хлеб і пірожныя, так што атрымліваецца зручны фармат 3 ў 1, рэстарацыя + пякарня + цукерня.

Праект: лагатып і фірмовы стыль

Bistronomia Logo

Фірмовы стыль установы, на чый добры густ можна разлічваць, такі ж надзейны і грунтоўны. Галоўны інгрэдыент візуальнай айдэнтыкі дражніць уяўленне: тут і гарачая здобная завітушка, і дымок над свежазаваранай кавай, і апетытны завіток кандытарскага крэму – абмяжоўвацца адной асацыяцыяй было б не цікава.

Decorated B
Bistronomia

Колеравая гама вылучае спакой і ўпэўненасць. Саспелая маліна, буякі ў цукровай пудры і латэ аб’ядналіся ў прыемнае каларыстычнае трыё, без напышлівасці ці легкадумнасці. Высокакласны, вынаходлівы і ня пафасны – рэзюмэ вобразу, прыгатаванага для рэстарацыi сучаснай гарадской кухні.

B-Stamp

Падзяліцца

Глядзі таксама