L
НАК. Лагатып. Айдэнтыка. Жнв 2016

Ліга чэмпіёнак

Першыя клубныя супольнасці з’явіліся ў Англіі 17-га стагоддзя і сталі распаўсюджанай з’явай у віктарыянскую эпоху – у тэматычныя суполкі аб’ядноўваліся студэнты, арыстакраты, палітыкі і бізнесмены.
Прэстыжныя клубы толькі для мужчын? Гэта ў мінулым. Вітаем, лэдзі.

Праект: Лагатып

Камісія «Жанчыны і спорт» – першы жаночы «клуб» вышэйшай пробы, аб’яднанне жанчын, якія будуюць кар’еру ў спорце. Сувеніры камісіі – стылёвая клубная атрыбутыка з фірмовым гербам, прыз камісіі – знак прыналежнасці да вышэйшай спартовай лігі. Сфера жыцця лагатыпа: дакументацыя камісіі, цыкл дакументальных тэлевізійных перадач «Жанчыны і спорт», ўзнагароды і сувеніры камісіі для таленавітых спартсменак, трэнераў, кіраўнікоў. У якасці дэвізу камісіі «Жанчыны і спорт» выкарыстоўваецца выслоўе на латыні: Videre majus quiddam – імкнуцца да большага.

Для даведкі:
Камісія «Жанчыны і спорт» дзейнічае пры Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь з мэтай папулярызаваць алімпійскі рух сярод жанчын, перашкаджаць гендэрнай дыскрымінацыі і павялічваць колькасць жанчын на кіруючых пасадах у федэрацыях (такая ж камісія дзейнічае пры Міжнародным алімпійскім камітэце з 2004 года).

Падзяліцца

Глядзі таксама