О май джой!
Перад агенцыяй стаяла задача распрацаваць пазіцыянаванне, крэатыўную ідэю і дызайн матэрыялаў рэкламнай кампаніі для новага марозіва Frudoza Joy. Для launch-кампаніі запланавалі два этапы.
Праект:
Перадгісторыя:
У канцы 2019 года з мэтай пашырыць аўдыторыю і падтрымаць цікавасць да брэнду ў зімовы перыяд Frudoza парадавала аматараў марозіва цікаўнай навінкай Frudoza Joy. Лінейку папоўніў наватарскі для беларускага рынку прадукт – сметанковае эскімо са смакам грэцкага ёгурту і джэмам ўнутры, трускаўкавым і абрыкосавым.

Камунікацыйныя задачы першага этапу (лістапад-снежань 2019):
Анансаваць новы прадукт, данесці перавагі
Каб акцэнтаваць трохслаёвую сутнасць навінкі: марозіва са смакам ёгурта + джэм + шакалад, генеральны слоган брэнда Frudoza «Сакавітая порцыя шчасця» адаптуецца. А задачу прадстаўлення прадукту і фарміравання іміджу вырашае ўпакоўка – аўтарская ілюстрацыя задае тон і выклікае патрэбныя асацыяцыі. Ідэя палёту і міжземнаморскі пейзаж настройваюць на шчасце і бесклапотнасць. Пастэльная колеравая гама абяцае сапраўдную далікатнасць ўнутры.
Каналы:
Плакаты ў ВНУ
Відэа-анімацыі (інтэрнэт + SMM)

Камунікацыйныя задачы другога этапу (травень 2020):
Узмацніць эмацыйную сувязь з аўдыторыяй, павялічыць лаяльнасць
Шырокая ўсмешка з абноўленага лога FRU:DOZA матэрыялізуецца і ззяе на шчаслівых тварах. Фраза «О май джой!», натхнёная мемам OMG, у расшыфроўцы «Oh My God!», – гэта і пра захапленне смакам, і пра назву Joy, і пра месяц травень-май. А дзякуючы хэштэгу #omyjoy брэнд можа лёгка распачаць камунікацыю анлайн.
Каналы:
Вонкавая рэклама
Святлодыёдныя экраны
Мегаборд у аквапарку “Лебяжы”





Спецыяльны сюжэт