L
Kosmo. Лагатып. Айдэнтыка. Тра 2015

Make-up, colour-up!

Фірмовая палітра колераў стала галоўнай тэмай візуальнай айдэнтыкі для сеткі мульцібрэндавых крам касметыкі і парфумы КОСМА: спрабуйце, тэсціруйце, фантазіруйце – гэта цікава!

Праект: рэбрэндынг фірмовай сеткі крам, распрацоўка візуальнай айдэнтыкі

Кантэкст:
Абнаўленню фірмовага стылю папярэднічалі змены ў структуры гандлёвай сеткі.
З мэтай прыцягнуць новую аўдыторыю і павысіць рэнтабельнасць кліент абраў стратэгію эвалюцыі: ад маленькіх крам фармату street, шчыльна укамплектаваных касметычнымі і каля-касметычнымі таварамі, да фармату beauty store ў гандлёвых цэнтрах, з акцэнтам ў асартыменце на дэкаратыўную касметыку.

Ператварэньне жанчыны, beauty-метамарфозы
пачынаюцца з макіяжу – адчыняем палетку!

2014_Kosmo_01
2014_Kosmo_02

Новы брэнд:
Кожная крама КОСМА сёння – гэта свайго роду «прымеркавая»: актуальныя калекцыі ад сусветных вытворцаў дэкаратыўнай касметыкі знаходзяцца ў адкрытым доступе з поўным наборам пробнікаў і тэстараў.

2014_Kosmo_03
2014_Kosmo_04

Унутры палеткі – палітра фірмовых колераў КОСМА. Каляровы градыент становіцца галоўным выразным сродкам візуальнай мовы, які дазваляе ствараць новыя вобразы і папаўняць «гардэроб» КОСМА.

2014_Kosmo_05
2014_Kosmo_06
2014_Kosmo_07
2014_Kosmo_08
2014_Kosmo_09
2014_Kosmo_10

Для маркетынгавых інструментаў (зніжкі, суперкошты, падарункі і гэтак далей) мы распрацавалі сістэму іконак, якія адрозніваюць прапановы КОСМА ад канкурэнтаў і забяспечваюць стылістычнае адзінства ўсіх рэкламных матэрыялаў.

2014_Kosmo_11
2014_Kosmo_12
2014_Kosmo_13
2014_Kosmo_14

Падзяліцца

Глядзі таксама