Колер! Колер! Колер!
У жыцці брэнда Frudoza пазітыўныя вібрацыі – упакоўка пламбіра з праслойкамі шчарбету з кавалачкамі садавіны і ягад паўстае ў новым выглядзе.
Праект:

Кропкай адліку сталі змены ў падачы прадукту і пазіцыянаванні: аб’ём папяровага кубачка стаў меншым, пад накрыўкай з’явілася драўляная лыжачка. Такую порцыю лёгка з’есці ў адзіночку, не дома і на хаду. Вось такі эга-фармат : )


Сутнасць візуальнага рашэння ў проціпастаўленні яркіх кантрасных колераў: нясціплая колькасць ягад і садавіны ў складзе марозіва патрабуе сакавітай палітры. Для кагосьці гэта выклік, а для брэнда Frudoza цалкам натуральна.


Шарык пламбіру выступае цэнтрам прыцягнення, вакол яго раскручваецца “сусвет”: фруктовыя і ягадныя кавалачкі, тыпаграфіка лагатыпу. Рашэнне прадубляваць ключавую кампазіцыю ўлічвае розныя спосабы выкладкі. Бок кубачка і накрыўка працуюць роўна эфектыўна.




Шырокі упэўнены смайл : D у абноўленым лога падтрымлівае брэнд-ідэю “Сакавітая порцыя шчасця”. А яшчэ айдэнтыка становіцца рухомай. Упакоўка, сувенірная прадукцыя або рэкламныя матэрыялы – лагатып рэагуе на любы фармат.