L
Vesta. Лагатып. Нэймінг. Відэа. Ліп 2017

Мой дом — мае «Вяснушкi»

Забудоўшчыкі часта выбіраюць для жыллёвых кварталаў гучныя прэстыжныя назвы, якія павінны выклікаць у будучых жыхароў прыступы гонару… Але ці гэта галоўнае?

Праект: нэймінг, лагатып, відэаролік

Так у Калузе з’явіліся “Вяснушкі”, мiніполіс, які будуецца па ільготнай праграме “Жыллё для расійскай сям’і” ў экалагічна чыстым раёне і мае развітую інфраструктуру для сямейнага вольнага часу. Уладкаваны парк, веладарожкі, спартовыя пляцоўкі — у “Вяснушках” хапае сонца і свежага паветра для кожнага дзіцяці. Сонечнаму мiніполісу — сонечны лагатып.

Займець уласнае жыллё, ды яшчэ і новае, якасна пабудаванае — вялікае шчасце, распавесці пра гэта хочацца шчыра і без пафасу. Сюжэт пра моцны дом стварае настрой ціхамірнага дзяцінства і нагадвае пра простыя радасці жыцця. Усе «акторы» ўнікальныя — яны з’явіліся па індывідуальным эскізам з бярозавай дошкі і прайшлі доўгі шлях, пакуль не сталі зоркамі стоп-моўшн здымкі.
Сардэчна запрашаем дадому, у Вяснушкі, мілыя Вяснушкі!

Крэатыўная ідэя, сцэнар, прадакшн: Brama Branding

Падзяліцца

Глядзі таксама